09.02.2019 / 09:24

Расія збіраецца адправіць чалавека на Месяц у 2031 годзе 14

Першая расійская кіраваная экспедыцыя павінна адправіцца на Месяц у 2031 годзе, пасля чаго такія палёты прапануецца праводзіць штогод, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на «Роскосмаса».

У 2032 год плануецца даставіць на спадарожнік Зямлі месяцамабіль (цяжкі месяцаход з магчымасцю перамяшчэння касманаўтаў), а таксама экіпаж другой экспедыцыі, які зоймецца «апрабаваннем сродкаў перамяшчэння па паверхні».

Экспедыцыя 2033 года мае здзейсніць на месяцамабілі паездкі на далёкія адлегласці ў інтарэсах навуковых даследаванняў і пратэставаць робататэхнічныя комплексы.

На 2034-2035 год запланаванае будаўніцтва месяцовай базы.

Кожную экспедыцыю мяркуецца праводзіць за кошт двух пускаў звышцяжкай ракеты - адна будзе выводзіць на арбіту пілатаваны карабель, другая - узлётна-пасадачны комплекс для высадкі і наступнага старту з Месяца, а таксама іншае абсталяванне.

«Раскосмас» канчаткова вызначыў, што палёты да Месяца будзе здзяйсняць ракета-носьбіт звышцяжкога класа «Енісей», на якой будзе выкарыстоўвацца рухавік РД-180, які пастаўляецца ў ЗША. У лістападзе 2019 мае быць завершана яе эскізнае праектаванне. Першы пуск запланаваны на 2028 год.

1
Партизан / Адказаць
09.02.2019 / 09:37
И тут Остапа понесло......
1
Законопослушный гражданин / Адказаць
09.02.2019 / 10:13
В рашке отправлять умеют только на три буквы)
0
Электробус / Адказаць
09.02.2019 / 10:14
Лепш на сонца
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру