На матч БАТЭ ў 1/16 Лігі Еўропы супраць лонданскага «Арсенала», які пройдзе на «Барысаў-Арэне» 14 лютага, прададзена больш за 8000 квіткоў, піша tut.by. Пры гэтым у УЕФА выявіліся незапатрабаванымі 400 квіткоў на добрыя месцы ў сектарах А3 і F3 і яны з'явіліся ў продажы.
Квіткі на матч каштуюць ад 50 да 110 рублёў. У дзень матчу, пасля завяршэння паядынку, для заўзятараў будзе пушчаны дадатковы бясплатны электрацягнік ад Барысава да Мінска.
Матч у адказ пройдзе 21 лютага ў Лондане.
-
Трэнер, які прывёў клуб да срэбра ў чэмпіянаце Беларусі, будзе трэніраваць каманду з пятага дывізіёна першынства Польшчы
-
Форвард мінскага «Дынама» Дылан Дзюбэ і яшчэ чатыры хакеісты прызнаныя невінаватымі па справе аб сэксуальным гвалце
-
Галоўны трэнер «Нёмана» выканаў дзіўны танец пасля перамогі ў матчы Лігі канферэнцый
Каментары