09.02.2019 / 10:38

У Швецыі стварылі «кашмар для расійскіх самалётаў» 16

Камандуючы ВПС Швецыі Матс Хельгесон заявіў, што знішчальнік Saab Gripen E здольны перамагчы расійскія самалёты серыі Су у паветраным баі. Пра гэта паведамляе партал Business Insider.

«Gripen, асабліва ў мадыфікацыі E, зроблены для таго, каб знішчаць Су. У нас тут чорны пояс».

Знішчальнікі «Сухога» дамагліся статусу легендарных за сваю манеўранасць і здольнасць перайграць амерыканскія самалёты ў паветры за кошт «небяспечных і агрэсіўных трукаў», адзначае выданне. Амерыканскія ВПС у адказ робяць стаўку на дарагія стэлс-тэхналогіі. Канструктары Gripen ж не спрабуюць знізіць прыкметнасць знішчальніка, а мадэрнізуюць бартавыя сістэмы радыёэлектроннай барацьбы.

«Gripen не можа пахваліцца максімальнай баявой загрузкай, малапрыкметнасцю або вялікай далёкасцю дзеяння. Аднак у гэтага знішчальніка ёсць выключная асаблівасць, якая робіць яго кашмарам для расійскіх самалётаў», — піша Business Insider.

Па словах эксперта брытанскага Каралеўскага аб'яднанага інстытута абаронных даследаванняў Джасціна Бранка, знішчальнікі Gripen пераўзыходзяць большасць аналагаў у эфектыўнасці сродкаў электроннай барацьбы і заглушэння радараў праціўніка.

«Калі пілотам Gripen надакучыла быць пасмешышчам для нямецкіх «Тайфун», яны атрымалі магчымасць праверыць свае сістэмы РЭБ у баявых умовах. Тады для немцаў наступілі цяжкія часы. <…> Адзін са шведскіх знішчальнікаў нават змог непрыкметна з'явіцца каля левага крыла «Тайфуна», дзякуючы здольнасці глушыць радыёсігнал», — цытуе выданне словы аналітыка.

4
Алесь Радзіміч / Адказаць
09.02.2019 / 11:19
Трэба Украіне такія закупляць.
72
Dyno / Адказаць
09.02.2019 / 12:28
Алесь Радзіміч, ага... За какие шиши?)))) там уже все бабки вывели давно)))
11
Палкоўнік Зэман / Адказаць
09.02.2019 / 12:37
Давайце збудуем добрыя хаты Заместа ракет, заместа гарматаў, Давайце ж бальніцы, школы памножым Заместа знішчальнікаў і бамбавозаў. (с)
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру