09.02.2019 / 10:46

Эпідэмія грыпу: у Францыі памерла 1100 чалавек 6

У Літве, Латвіі і ва Ўкраіне расьце захворвальнасьць на грып. Ад ускладненьняў выкліканых хваробай у гэтых краінах загінулі дзясяткі чалавек, піша радыё «Свабода».

У Літве эпідэмія абвешчана ў 31 самакіраваньні зь 60-ці. Ускладненьні прывялі да сьмерці 16 чалавек. Усе яны не праходзілі вакцынацыю, піша Delfi.lt.

Колькасьць памерлых ад ускладненьняў выкліканых грыпам у Латвіі вырасла да 25 чалавек, паведамляе Delfi.lv. Сярэдні ўзрост загінулых — 66 гадоў.

Ва Украіне колькасьць загінулых вырасла да 30 чалавек. Сярод іх чацьвёра дзеці ва ўзросьце да 17 гадоў. Ніводны з загінулых не праходзіў вакцынацыю, паведамляе Цэнтар грамадзкага здароўя Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны.

Па дадзеных Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Ўсясьветнай арганізацыі здароўя шырокі распаўсюд грыпу зафіксаваны ў 26 краінах Эўропы.

Самая складаная сытуацыя ў Францыі, паводле справаздачы Santé Publique France, з кастрычніка 2018 году ў гэтай краіне ад грыпу загінулі 1100 чалавек.

У Беларусі па дадзеных на 5 лютага зафіксавана сярэдняя інтэнсіўнасьць захворвальнасьць на рэсьпіратарныя інфэкцыі.

71
Макакакей / Адказаць
09.02.2019 / 11:42
Вот вам и Европа! Как там название фильма? Увидеть Париж и умереть? Лучше быть живым и счастливым в родной Белоруссии (России). Рэд. Там проста іншыя методыкі падліку. Там да смерцяў ад грыпу адносяць смерці ў выніку пнеўманій ці ўскладненняў сардэчнай дзейнасці ў старых людзей, якія абвастрыліся ў выніку грыпу. У нас так не лічаць.
1
Белачупакабра / Адказаць
09.02.2019 / 12:11
Макакакей, проста там сапраўдная статыстыка, а не як ва Ўсходняй Эўропе
9
вася чэсных / Адказаць
09.02.2019 / 12:55
И во всех подобных новостях в этом году: "ни один из погибших не сделал прививку". А какой процент от всего населения сделал? Если, к примеру, 80% сделало, а вся смертность - в оставшихся 20%, то можно говорить о реальной эффективности, но если прививку сделало ВСЕГО 20%, а смертность среди 80% непривитых, то подобные новости - реклама прививок, раскрученная производителем прививок. Дело в том, что, как правило, прививки добровольно делают люди, которые и так относятся к своему здоровью с повышенным вниманием. И они изначально входят в группу с хорошим здоровьем, т.е. и без прививок с ними вряд ли что-нибудь произошло. А взять стариков, у которых нет денег на нормальное питание и качественные лекарства, либо французских мигрантов (не знающих, во многих случаях, о существовании медицины), то среди них смертность всегда будет высокой. Нужна статистика смертности по социальным группам. Тогда будет реальная картина.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру