09.02.2019 / 12:44

У Мінску затрыманыя пастаўшчыкі наркотыкаў з Расіі 1

У Мінску затрыманыя пастаўшчыкі наркатычных сродкаў — 33-гадовы малады чалавек і 23-гадовая дзяўчына, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік Партызанскага РУУС Мінска Ліліяна Жылянкова

У супрацоўнікаў наркакантролю была аператыўная інфармацыя аб тым, што беларусы, якія часова пражываюць у Расіі, збіраюцца пераправіць наркатычныя сродкі на тэрыторыю Беларусі. Пазней высветлілася, што малады чалавек, які з'яўляўся асноўным збытчыкам, папрасіў сваю знаёмую даслаць пасылку з наркатычнымі рэчывамі ў Беларусь, дзе пражываў яе бацька. Падчас агляду яго кватэры знойдзена і канфіскавана больш за 75 г белага парашка. Судовыя эксперты пацвердзілі наяўнасць у ім наркатычнага рэчыва.

Па прыбыцці ў Мінск фігуранты былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі на вакзале. Цяпер высвятляецца інфармацыя аб дачыненні іншых асоб да паставак наркотыкаў.

0
вася чэсных / Адказаць
09.02.2019 / 13:47
Побольше бы таких новостей!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру