09.02.2019 / 12:36

Сіноптыкі: 10 лютага — мокры снег і галалёдзіца

Мокры снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі 10 лютага, паведамілі БелТА сіноптыкі.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі (мокры снег, дождж).

Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, па ўсходзе пры праясненнях - да 8 градусаў ніжэй за нуль, днём чакаецца плюсавая тэмпература.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру