09.02.2019 / 18:34

Дыпламатаў у Бруселі папярэдзілі пра сотні расійскіх і кітайскіх шпіёнаў 6

Еўрапейскіх дыпламатаў, якія працуюць у Брусэлі, папярэдзілі пра сотні расійскіх і кітайскіх шпіёнаў, якія працуюць у горадзе. Пра гэта паведамляе Die Welt.

Унутраная служба бяспекі Еўрапейскай замежнапалітычнай службы папярэдзіла еўрапейскіх дыпламатаў і вайскоўцаў аб шпіёнскай актыўнасці кітайскай і расійскай разведак.

У прыватнасці, паводле яе звестак, у бельгійскай сталіцы актыўныя каля 250 кітайскіх і 200 расійскіх шпіёнаў.

Дыпламатаў перасцераглі, у прыватнасці, ад наведвання асобных устаноў у непасрэднай блізкасці да еўрапейскага квартала, у тым ліку стэйк-хаўса і кавярні ў пешай даступнасці ад будынка Еўракамісіі і Еўрапейскай замежнапалітычнай службы.

Паводле службы бяспекі, у ранейшыя гады найбольш актыўнымі ў бельгійскай сталіцы былі расійскія шпіёны. Канкрэтных лічбаў, праўда, там не называюць

Як адзначаецца, расійскія і кітайскія шпіёны ў Бруселі працуюць у асноўным на пасольствы і гандлёвыя прадстаўніцтвы.

53
Ляксандра / Адказаць
09.02.2019 / 18:44
А пра колькасьць шпіёнаў з ЗША,Вялікабрытаніі, ФРГ,Францыі,Італіі ды іншых "польшаў з іспаніямі" чаму прамаўчалі?Калі амерыкацы да Меркель не пасаромеліся залезьці,то што ўжо можна пра шараговых дыпляматаў з вайскоўцамі гаварыць.
6
metsavend / Адказаць
09.02.2019 / 20:41
Московитские шпионы, как тараканы, просочились во все страны. Куда ни кинь, кругом Петров с Бошировым. И пахан Вова над ними. 
1
Slawek / Адказаць
09.02.2019 / 22:41
там шпиенки с крепким телом, ты их в дверь, они в окно. ... каждая бюрократия защищает свой бюджет, если не работой, то её имитацией.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру