Сігнал пра знойдзены баепрыпас паступіў у міліцыю ў суботу, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

На месца неадкладна выехаў нарад супрацоўнікаў міліцыі, следча-аператыўная і сапёрна-піратэхнічная групы. Супрацоўнікі міліцыі эвакуіравалі жыхароў з кватэры.

Жыхар кватэры, які выклікаў міліцыю, растлумачыў, што гранату знайшла яго маці, парадкуючы ў шафе асабістыя рэчы памерлага бацькі. Небяспечны прадмет знаходзіўся ў скрынцы з-пад тэрмакубка.

Сапёры дэактывавалі гранату і перадалі супрацоўнікам следча-аператыўнай групы на экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0