09.02.2019 / 21:05

10 лютага на Міжнароднай кніжнай выставе — прэзентацыя апошніх перакладаў Васіля Сёмухі

У нядзелю, 10 лютага, на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы (праспект Пераможцаў, 14) ад 10 да 12.30. — свята перакладной літаратуры.

Прэзентуюцца апошнія апублікаваныя пераклады Васіля Сёмухі, кнігі серый «Паэты планеты» і «Драматургі свету», а таксама перакладзены на беларускую мову раман Міленкі Ергавіча «Арэхавы палац».

Удзелам возьмуць перакладчыкі кніг, у тым ліку Алесь Разанаў, Лявон Баршчэўскі, Сяргей Шупа, Юлія Цімафеева.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру