09.02.2019 / 21:32

У Кобрыне на пажары ўратавалі сям'ю з трох чалавек

Жылы дом у Кобрыне загарэўся ў ноч на 9 лютага, паведамляе прэс-служба МНС. Калі на месца прыбылі ратавальнікі, дах дома быў ужо цалкам ахоплена агнём, але ў будынку маглі знаходзіцца людзі.

Дом жылы, блочны, двухпавярховы, гаспадыня - пенсіянерка 1951 года нараджэння, пражывае з мужам і сынам.

На першым паверсе ў кухні на канапе ратавальнікі выявілі і вынеслі на руках сына гаспадыні, 1978 года нараджэння. На другім паверсе ў жылым пакоі на ложку работнікі МНС знайшлі і вывелі гаспадыню дома і яе мужа, пенсіянера 1950 года нараджэння.

Брыгада «хуткай» агледзела ўратаваных, ад шпіталізацыі яны адмовіліся.

Пажар удалося ліквідаваць. Агонь знішчыў дах, пашкодзіў перакрыцце. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру