09.02.2019 / 22:52

97-гадовы муж каралевы Вялікабрытаніі здаў правы кіроўцы, учыніўшы ДТЗ 5

Муж каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі, які ўлетку мае адсвяткаваць 98-ы дзень нараджэння, здаў правы кіроўцы пасля аварыі з яго удзелам, якая адбылася ў студзені, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Букінгемскі палац.

17 студзеня Land Rover Freelander, за рулём якога знаходзіўся прынц Філіп, сутыкнуўся з аўтамабілем KIA на скрыжаванні, непадалёк ад каралеўскага маёнтка Сандрынгем. Машына герцага Эдынбургскага перавярнулася, і мінакам прыйшлося дапамагчы мужу брытанскай каралевы пакінуць салон. Прынц Філіп ў выніку аварыі не пацярпеў.

Ён папрасіў прабачэння за тое, што, выязджаючы на ​​галоўную дарогу, не заўважыў аўтамабіль KIA, у якім знаходзіліся 46-гадовая брытанка Эма Фейруэзер і яе 28-гадовая сяброўка з дзіцем. Па словах прынца Філіпа, ён быў аслеплены нізкім зімовым сонцам і ў нармальных умовах абавязкова заўважыў бы на скрыжаванні аўтамабіль, які рухаецца па галоўнай дарозе.

У выніку аварыі Фейруэзер атрымала пералом запясця, жанчына-кіроўца — парэзы калена, а 9-месячны хлопчык не пацярпеў.

3
ugo / Адказаць
10.02.2019 / 11:03
У нашай краіне ёсць кіроўца, які неаднаразова трапляў дтз, а калі дакладней, то ўвесь час у гэтым дтз знаходзіцца, але права здаваць не хоча, чакае калі адбяруць. Вось чым адрозніваецца "блакітная кроў" і плебс.
3
Цетка Алена / Адказаць
10.02.2019 / 11:42
Парадавалася за Елiзавету - замужам за прыстойным чалавекам.
4
ЯНКА / Адказаць
10.02.2019 / 11:57
★ Прынц езьдзіў не ў нямецкіх «Бэнтлі» ці «Ролс-Ройсе», а ў індыйскім «Лянд Ровары»... І пацярпеў ад карэйскага інтэрнацыянальнага аўтамабіля (КІА). Кім Чэн Ын самазадаволена ўсьміхнуўся... ★
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру