09.02.2019 / 23:03

Польшча купляе ў ЗША ракетную сістэму HIMARS, якая б'е на 300 кіламетраў 27

Польшча мае намер набыць амерыканскую сістэму залпавага ракетнага агню (РСЗА) HIMARS. Пра гэта паведаміла ў суботу на афіцыйным сайце Міністэрства нацыянальнай абароны краіны.

Пра гэта будзе афіцыйна абвешчана ў нядзелю, 10 лютага.

«Гэта надзвычай важны элемент рэалізацыі праграмы мадэрнізацыі Узброеных сіл Польшчы. Разам з ракетнымі пускавымі ўстаноўкамі Польшча дадаткова атрымае сродкі знішчэння, а таксама пакет матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і навучання», - інфармавала польскае абароннае ведамства.

HIMARS (High Mobility Artillery Rocket System) - ракетная сістэма, здольная паражаць цэлі на адлегласці да 300 км. Ракетная ўстаноўка размяшчаецца на браняваным лёгкім грузавіку.

13
Дед Мороз / Адказаць
09.02.2019 / 23:16
ох наверное сейчас ватный визг или скрэпное визжание начнётся :)
ну или запугивание радиоактивными пеплами.... да и просто пуканием :)
17
LitvinM / Адказаць
09.02.2019 / 23:32
На што намек? На Менск ці на Каліннград?
27
Нейкі чалавек / Адказаць
09.02.2019 / 23:36
Па Германіі хіба будуць страляць)
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру