Грамадства5050

Пасол Расіі Бабіч: Паміж мяккай беларусізацыяй і дэрусіфікацыяй вельмі тонкая мяжа

Карэспандэнт RT пацікавіўся ў дыпламата, што азначае палітыка мяккай беларусізацыі, якая праводзіцца ў краіне «з ведама ўладаў», і ці можа гэта пагражаць рускамоўнаму насельніцтву Беларусі.

Міхаіл Бабіч. Фота Wikimedia Commons.

— Вельмі тонкая мяжа паміж мяккай беларусізацыяй і дэрусіфікацыяй. Патлумачу, у чым гэтая тонкасць заключаецца. Насамрэч вывучэнне роднай мовы, роднай гісторыі, роднай культуры, традыцый свайго народа — гэта нават не права, гэта абавязак любога народа, які не хоча страціць самаідэнтычнасць. І было б дзіўна якім-небудзь чынам абмяжоўваць у незалежнай і суверэннай дзяржаве гэтыя магчымасці.

Пасол таксама прывёў у прыклад савецкі перыяд — на яго думку, менавіта тады актыўна развівалася беларуская мова, нацыянальная культура, нацыянальная адукацыя. Ён лічыць, што калі Беларусь і сёння ідзе ў гэтым кірунку, то ў гэтым няма нічога дрэннага. Пры гэтым Міхаіл Бабіч адзначыў, што гэта не павінна адбывацца за кошт ушчамлення рускай мовы, сумеснай культуры ці гісторыі.

— Знайсці гэты баланс сёння вельмі важна, каб не скаціцца ў гэтую негатыўную рыторыку, пад якой часцяком нічога няма. Я ўжо шмат разоў казаў, наколькі беражлівыя адносіны ў Беларусі да рускай мовы. На яе ніхто не замахваецца, наадварот ствараюцца ўмовы для развіцця. Таму тут трэба ўважліва глядзець, што насамрэч адбываецца, а што нам спрабуюць навязаць як нейкія працэсы, якія нібыта адбываюцца. Але гэты баланс трэба ўлічваць, і ні ў якім разе не замахвацца на аспект нацыянальнай культуры, развіцця мовы і іншых элементаў самаідэнтычнасці народа.

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць