10.02.2019 / 12:05

Аўтобус Вільня — Мінск перакуліўся пад Астраўцом 2

У ноч з 9 на 10 лютага ў трох кіламетрах ад Астраўца перакуліўся рэйсавы аўтобус «Экалайнс», які ішоў з Вільні ў Мінск. Пра гэта TUT.BY паведаміла маці адной з пацярпелых.

Інцыдэнт адбыўся каля гадзіны ночы.

ДАІ распавяла пра пацярпелых у аварыі, дзе перакуліўся аўтобус Вільня — Мінск ФОТЫ

«Дачка напісала, што перасекла мяжу. А потым патэлефанавала і сказала, што аўтобус выехаў на сустрэчную, сышоў у кювет і перакуліўся», — распавяла яна.

Па словах жанчыны, ніхто не загінуў, аднак некаторыя пасажыры атрымалі ўдары, магчыма, ёсць пераломы.

Частку пасажыраў адразу забрала хуткая дапамога і адвезла ў бальніцу ў Астраўцы. Астатнія некалькі гадзін грэліся ў машынах ДАІ. Каля 4 раніцы прыехаў другі аўтобус і адвёз усіх пасажыраў у Мінск.

nn.by

2
radiola / Адказаць
10.02.2019 / 13:14
вось табе і экаляйнс ((( спачуванні пацярпелым
2
Дундук1 / Адказаць
10.02.2019 / 15:42
этот эколайнс, конечно и перевозят они людей, так как много маршрутов. Но жалоб дофига и я сам ездил и тоже были неприятности, хоть и без аварий
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру