10.02.2019 / 14:17

У Серабранцы з акна выкінулі ката. Гаспадар: «Гэта мая асабістая справа» 12

9 лютага ў групе «Згубленыя і знойдзеныя жывёлы» апублікавалі пост пра ката, якога выкінулі з акна чатырохпавярхоўкі ў Серабранцы. Гэта заўважылі неабыякавыя мінчукі, якія выклікалі міліцыю, паведамляе TUT.BY.

Фота з суполкі Укантакце «Згубленыя і знойдзеныя жывёлы. Мінск, Беларусь».

Мінчук Юрый жыве непадалёк ад дома на Пляханава, 83, адкуль выкінулі ката. Цяпер Юрый адзін з тых, хто сочыць за станам жывёлы. Паводле яго слоў, днём у суботу да яго звярнулася суседка і распавяла, што з суседняга дома мужчына выкінуў з акна чацвёртага паверху ката. Жывёлу з разбітай пысай знайшлі побач.

— Я падышоў праз пару хвілін пасля таго, як яго выкінулі. Наш агульны знаёмы быў сведкам таго, што адбылося. Мы выклікалі міліцыю на гаспадара ката.

Па словах Юрыя, гаспадар — 60-гадовы мужчына, любіць выпіць. Міліцыянтам ён патлумачыў, што выпадак з катом — «яго асабістая справа».

Фота з суполкі Укантакце «Дапамога кату (выкінулі з акна, Серабранка)».

— Ён сказаў, што так паступіў, бо кот крычаў і хадзіў на ложак. У міліцыі сказалі, што, магчыма, у дачыненні да яго завядуць крымінальную справу за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

Пасля гэтага ката адвезлі ў ветлячэбніцу. Высветлілася, што пры падзенні ў яго пашкодзілася лёгкае, трэснула паднябенне. У дыягназе ветклінікі сказана: «Шок 3 ступені, пнеўматоракс кампенсаваны. Магчыма, удар спіннога мозгу, рэкамендаваны агляд неўролага пасля стабілізацыі па шоку, расшчапленне паднябення».

Фота з суполкі Укантакце «Дапамога кату (выкінулі з акна, Серабранка)».

— Яму яшчэ пашанцавала, звычайна пры падзенні з такой вышыні хрыбетнікі ламаюць, лапы. Мы рабілі рэнтген — сказалі, што косці цэлыя. Але пакуль ён не можа нагой варушыць — нейкае ушчамленне ці разрыў. Сёння ката павезлі на прыём да неўролага, яму ўжо лепей, але ў яго, вядома, шок. Ён будзе яшчэ мінімум некалькі дзён адыходзіць, — распавядае Юрый.

Некалькі неабыякавых да гісторыі людзей разам з Юрыем сочаць за станам ката, шукаюць фінансавую дапамогу. Часовую ператрымку з меддоглядам для ката знайшлі яшчэ ў дзень здарэння, але працягваюць шукаць для яго пастаянных гаспадароў.

nn.by

22
Дмитрий222 / Адказаць
10.02.2019 / 14:23
У меня было с 7 этажа сам свалился. Ничего, похрамал недельку и все. А тут чуть не томографию делают. :) Но хозяин козел бесспорно.
4
Алесь / Адказаць
10.02.2019 / 15:29
"Асабiста справа" учынiць злачынства. Давядзецца адказваць па законе. Можа адказнасць дапаможа працеразвець...
0
хтосьці / Адказаць
10.02.2019 / 16:19
Грамадзяне, будзьце людзьмі!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру