Паводле папярэдняй інфармацыі аўтобус маркі «Неаплан» у нейкі момант выехаў на паласу сустрэчнага руху, далей на абочыну, у выніку чаго апынуўся ў кювеце. Ужо на мінімальнай хуткасці аўтобус лёг на левы бок.
Участак дарогі, дзе адбылася аварыя, прамы і з добрай бачнасцю, на праезнай частцы не было ні наледзі, ні снегу.
Акрамя кіроўцы ў аўтобусе знаходзіліся 37 пасажыраў. Пасля ДТЗ неадкладна прыбылі на месца супрацоўнікі міліцыі, якія аказвалі людзям неабходную дапамогу. На месцы здарэння працавалі медыкі і супрацоўнікі МНС.
Каб даставіць пацярпелых у бальніцу і назад супрацоўнікі міліцыі арганізавалі аўтобус з мясцовага аўтапарка.
17 пасажырам, якія атрымалі раны і парэзы, аказалі неабходную медыцынскую дапамогу ў Астравецкай ЦРБ. Ніхто з пасажыраў не быў шпіталізаваны.
За з'езд з дарогі кіроўца аўтобуса 1987 года нараджэння прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Праз некаторы час з Мінска прыбыў другі аўтобус, які даставіў усіх пасажыраў да пункта прызначэння.