Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні

Арсенал - БАТЭ

21 лютага, 20:55
Зрабіць стаўку:
adnetrotate.com
Фота 2 з 26
10.02.2019 / 22:52

Крымская журналістка правяла ў Беларусі тыдзень і напісала свае думкі пра краіну і людзей. Спойлер: «не зайшла» абмяркоўвайце! 48

Журналістка крымскага выдання «Прімечанія» Кацярына Рэзнікава ў святочны навагодні час прыехала ў Беларусь на тыдзень — адчуць краіну. Больш, чым праз месяц па вяртанні, асэнсаваўшы вандроўку, яна вырашыла напісаць свае ўражанні. Прыводзім тэкст амаль цалкам, з невялікімі скарачэннямі. 

Чыстыя абочыны, выбеленыя фасады, акуратныя двары. Смачныя натуральныя прадукты. Сумленныя твары людзей, у якіх ёсць праца і сацыял. За ўсім гэтым мы ехалі ў Беларусь — і амаль усё гэта ўбачылі. Але нечага нам не хапіла. Чаго?

«Хочаш распавесці пра Беларусь — узбройся словам «нявызначаны»: яно спатрэбіцца часта» — гэтая фраза з новай кнігі сацыёлага Сяргея Барысава дакладна апісвае нашы ўражанні ад зімовага аўтапрабегу па рэспубліцы. Прайшоў ужо месяц, а сфармуляваць адказ на пытанне «Як вам Беларусь?» так і не ўдалося. Спадабалася? Не спадабалася? Напэўна, самай дакладнай будзе фраза «не зайшла».

Ніхто з нас да гэтага ў Беларусі не быў. Чаго мы чакалі ад гэтай краіны?

Вядома, адпаведнасці стэрэатыпам. Таннасці і якасці. Знешняй упарадкаванасці і дагледжанасці прасторы. Камернасці і душэўнасці, уласцівай невялікім краінам. Навагодняга настрою, бо Беларусь — гэта снег і лес. Яшчэ вабіла настальгія: у Севастопалі, які жыве мінулым, востра адчуваецца туга па страце савецкага — таго, што вызначала побыт і ўнутранае жыццё кожнага 30 гадоў таму. Здавалася, дзе-небудзь там, у Мінску, усё гэта ёсць, і мы ўбачым страчаны рай і адчуем яго менавіта раем. Але пагружэнне не ўдалося.

Трэба прызнаць, што ў нас было вельмі мала часу — усяго тыдзень. Але за гэты час мы праехалі амаль ўсю рэспубліку, ад Гомеля да Гродна і назад у бок Віцебска. І за гэты час уступіць у нефармальную камунікацыю з мясцовымі жыхарамі нам так і не ўдалося.

Не, беларусы не здаліся нам закрытымі ці пагардлівымі, проста яны іншыя.

Можа быць, нам пашанцавала, але за ўвесь час мы нідзе не сустрэлі быдла: нават ахоўнікі начных устаноў у невялікіх гарадках выглядаюць і паводзяць сябе інтэлігентна. У любым месцы, дзе даводзіцца сутыкацца з абслуговым персаналам, ты можаш быць упэўнены, што цябе не пакрыўдзяць, не зняважаць, не зачэпяць наўмысна. Але ў памяці не застаецца чалавека — толькі функцыя, і ўжо праз пяць хвілін ты не можаш успомніць твару таго, з кім размаўляў.

Спачатку гэта нам імпанавала — пасля месяцаў напружанай працы браць інтэрв'ю ў кожнага сустрэчнага не ўваходзіла ў нашы планы. Але пазней мы спахапіліся: нам так і не ўдалося нічога пра беларусаў зразумець.

Таму, адрынуўшы ўсякую прэтэнзію на глыбіню і аб'ектыўнасць, мы проста раскажам тое, што так і не ўсвядомілі, але быццам бы адчулі пра Беларусь.

***

Першым горадам для нас стаў Гомель, а першым месцам у Гомелі — чыгуначны вакзал, жудасны ў сваёй гулкай пустаце і няўтульнасці. Цёмныя залы, дзе амаль няма людзей і не працуе ніводная гандлёвая кропка, і «ўкрыжаваны ластаўкай» чалавек ля лесвіцы, якога абшукваюць некалькі міліцыянтаў.

Нам ніколі не падабаліся «таталітарныя» цэтлікі, якія вешаюць на Лукашэнку яго крытыкі, але гэты ператрус быў першай жывой сцэнай у Беларусі. Потым мы яшчэ пару разоў бачылі, як на вуліцах кагосьці «вяжуць».

Мы прыехалі ў Гомель а 9-й вечара, і па мясцовых мерках гэта аказалася вельмі познім часам: большасць крам і офісаў зачыніліся да 20.00. Купіць мясцовую сім-карту, прадукты, ды і проста паесці — гэта квэст. Пакуль мы шукалі жыллё і па дурасці знялі нумар у прывакзальнай гасцініцы (пра яго пазней) — большасць грамадскага харчавання зачынілася, а ў начных клубах і караоке не працавала кухня. Прыйшлося задаволіцца знойдзеным за паўтара кіламетра фастфудам.

І вось першае адкрыццё: Беларусь — гэта зусім не танна. Пасля дэнамінацыі мясцовага рубля кошты тут толькі здаюцца капеечнымі, на самай справе абед у кавярні каштуе як у Крыме. А фастфуд — крыху даражэй.

Пасля Варонежскай вобласці з яе капучына па 70 рублёў (2,30 BYN — заўв. Рэд.) і роламі па сотні (3,28 BYN — заўв. Рэд.) гэта было нечаканым. Тым больш што кухня тут, у тым ліку нацыянальная, нічым не ўражвае.

Нейкага асаблівага беларускага «орднунгу» (парадку — заўв. Рэд.) у Гомелі мы таксама не ўбачылі: на дарогах каша, снег прыбіраюць дрэнна. А 10-й вечара ўсю ілюмінацыю на вуліцах адключылі, патухлі нават навагоднія ялінкі. Сам горад дагледжаны — фасады пафарбаваныя, мінімум рэкламы. Напэўна, таму нам, звыклым да візуальнай агрэсіі шыльдаў, горад здаўся аднастайным.

Што парадавала і запомнілася — гэта палац Румянцавых-Паскевічаў і прасторы вакол яго. Сам палац (цяпер музей) быў адрэстаўраваны ў 2004 годзе сучаснымі матэрыяламі і даўніной амаль не дыхае. Але старадаўні заснежаны парк і набярэжная ракі Сож выдатныя. Ніякай забудовы і шалманаў: прастора, святло, шмат паветра. Тое, чаго ўжо амаль не засталося ва ўрбанізаванай частцы Крыму.

***

Дарогамі Беларусі прынята захапляцца, але і тут уражанні ў нас засталіся змяшаныя. <…> Палатно на беларускіх аўтабанах падалося нам прытомленым — ёсць і ямы, і расколіны, і снежныя замёты.

У Мінск з Гомеля мы ехалі па платнай трасе (для грамадзян Мытнага саюза праезд на легкавушках бясплатны).

Што радуе, дык гэта хуткасныя абмежаванні: мяжа для легкавушак — 100—120 км/г, непадалёк ад сёлаў і ля пешаходных пераходаў хуткасць можа зніжацца да 80. Такія перапады цалкам камфортныя, у адрозненне ад пастаянных знакаў «40» на бясплатных кубанскіх трасах, якія дэ-факта робяць іх платнымі.

***

У Мінску мы забраніравалі кватэру ў самым цэнтры, каля плошчы Якуба Коласа, з даволі «паштовачным» выглядам з акна. І тут мы зрабілі яшчэ адно турыстычнае адкрыццё: неканкурэнтная якасць жытла.

Заканамернасць простая: калі гэта гатэль, то годны нумар абыйдзецца ў 3—7 тысяч расійскіх рублёў (100—230 BYN — заўв. Рэд.). Танней у гасцініцах можна зняць толькі гадзюшнік — накшталт пакоя ў прывакзальным гатэлі Гомеля.

Гэта быў праўдзівы «back in USSR»: абадраныя, пракураныя шпалеры, аблупленая плітка ў санвузле з пацямнелай ад часу ваннай, правіслыя дзверы, што не зачыняюцца, праціснутыя ложкі, вышчарблены паркет.

Дзіўна, што гэта наогул хтосьці здае. І здымае. Мы папаліся — аплацілі пакой да засялення: на фота ён не здаваўся такім страшным.

Цяпер ведаем: у Беларусі можна здымаць толькі кватэры. За 1500—1800 рублёў (50—60 BYN — заўв. Рэд.) можна зняць прыстойную двухпакаёвую кватэру на суткі ў самым цэнтры любога горада.

***

Першае, што ўразіла ў Мінску — бязлюддзе. Каля 10-й вечара на выхадзе з метро нікога. Раніцай горад таксама падаўся вымерлым.

Шырокія вуліцы і плошчы, у адрозненне ад Гомеля, былі чыстыя, але трохі палохалі пустэчай. Да вечара народ стаў сцякацца да ялінак — на Кастрычніцкай, насупраць Палаца Рэспублікі, і на Нямізе. Калядныя гулянні здаліся нам нязвыклымі: сем'і моўчкі станавіліся на кропку, фатаграфаваліся, і павольна перамяшчаліся на новую лакацыю для ўдалага сэлфі. І ўсё гэта — у цішыні.

Беларусы наогул няшумныя. Мы заўважылі, што на вуліцах не прынята размаўляць па мабільным тэлефоне (выключэнне — гарнітура), гучна смяяцца, прыцягваць да сябе ўвагу.

У святы такія паводзіны здаюцца залішне зарэгуляванымі. Але нас запэўнілі: «Ніякай Паўночнай Карэі ў Беларусі няма, проста мы так выхаваны».

Нават тыя, хто кураць у кампаніі каля дзвярэй начных клубаў, выглядаюць так, быццам выйшлі з лекцыі па вышэйшай матэматыцы.

Каб хоць нешта зразумець пра краіну, мы адправіліся ў Нацыянальны музей выяўленчых мастацтваў. Яго стары будынак — фактычна клон Пушкінскага музея ў Маскве. Але Беларусі як такой мы там не знайшлі. Несмяротная руская класіка ХVIII—XX стагоддзя, прывезеная з Рыгі выстава даваеннага латвійскага плаката з матывамі эстэтыкі Трэцяга Рэйху і беларускія партрэтысты савецкіх часоў, якія малявалі, здаецца, толькі панылыя твары адно аднаго.

Пасля расійскага культу Перамогі, ведаючы, як моцна прайшлася па Беларусі вайна, мы чакалі, што яе матыў у нацыянальным жывапісе таксама будзе дамінаваць. Але не — вобразаў вайны тут было мала. Затое шмат партрэтаў напышлівых вяльможаў Вялікага Княства Літоўскага/Рэчы Паспалітай. І цыклы сучасных мастакоў, якія тлумачаць, чаму Беларусь — не Расія, і куды ж нам плыць.

Ад карцін творцаў беларускага міфа вее Перабудовай: цяжарныя будучыняй жанчыны на фоне руінаў замкаў усё той жа эпохі Вялікага Княства Літоўскага (іх цяпер ударна аднаўляюць па ўсёй рэспубліцы), змучаныя горам чорныя жанчыны на савецкіх магілах без крыжоў. Пры гэтым пейзажаў чамусьці няма.

У цэлым Мінск не пакінуў уражання сталіцы. Прасторны, шырокі, грунтоўны, чысты, добра падсветлены, з фундаментальным ядром сталінскай архітэктуры — але занадта ўжо малалюдны і стрыманы.

А галоўнае, мы не заўважылі нічога спецыфічнага, такога, што магло б быць толькі тут. Што паказвае на тое, што гэта Беларусь? Говар? Яго няма, тут чыстая сярэдняруская мова. Шыльды на «мове»? Яны і ў Крыме былі, але не зрабілі яго Украінай. Дранікі ў меню? Яны ёсць не толькі тут. Сціпласць? Так, мабыць, сціпласць.

***

Невялікі горад Гродна на берагах Нёмана быў не толькі фінальнай кропкай нашага аўтапрабегу, але і ў нейкай меры яго мэтай. Бо калі прыняць на веру мэсэджы, што сучасная Беларусь — ужо не «рускі свет», то дзе яшчэ шукаць яго літвінскую вялікакняжаскую іншасць і еўрапейскі дух, як не на заходняй мяжы?

Аднак зімовы Гродна ніякай Еўропай не пах. Гарадок аказаўся дзіўна сумным, шэрым і панылым, а яго турыстычны цэнтр — занадта прыкметным наватворам.

Ад Белых Росаў да Ласасянкі: 25 адрасоў каралеўскага Гродна

Наватвор у Беларусі — наогул асобная тэма. У пошуках нярускіх каранёў, таго, што корміць суверэнітэт, мясцовыя ўлады абнаўляюць усё хоць крыху старадаўняе. З аднаго боку, будынкі выглядаюць ідэальна: фасады атынкаваныя, пафарбаваныя, падсвечаныя. Пад'езды ў дамах таксама адрамантаваныя, а ўсе вокны заменены на тыпавыя шклопакеты ў драўляных рамах.

Але ўсё гэта робіць новабеларускую даўніну нежывой. У ёй няма налёту часу, паціны. У замку над Нёманам на нашых вачах ляпілі карніз ці то з пенапласту, то з пенабетону.

Затое выстава ялінак ў гарадзенскім парку Жылібера выклікала непадробна жывую эмоцыю. Кожнае гродзенскае прадпрыемства ўпрыгожыла да свята сваю прыгажуню з падручных матэрыялаў. Атрымалася арыгінальна і незвычайна. Трэба было б і Крыму такую ​​традыцыю пераняць.

***

<…> Для дзяўчат у Беларусі добрым лічыцца даход у 500—700 беларускіх рублёў (15-20 тыс расійскіх), для мужчыны — у 700—800. Калі абодва зарабляюць па 1000 і больш, сям'я лічыцца заможнай. Але ў масе дабрабыт па людзях не заўважны — заўважная эканомія на ўсім.

У кошыках у большасці наведвальнікаў крам — самыя простыя прадукты: хлеб, алей, трохі тварагу. Прычым хлеба бяруць шмат, а тую ж каўбасу выбіраюць прыдзірліва. Фраза «гэтую добра расіяне бяруць» лічыцца прыкметай якасці.

У «налівайках», куды заходзіць пасля працоўнага дня просты люд, аншлагаў таксама няма. Мужчыны ў цёмных пінжаках і вадалазках — амаль забыты ў нас савецкі тыпаж — бяруць бутэльку гарэлкі, пачак соку на траіх, зрэдку катлету, і так сядзяць. Прыўзнятасць не адчуваецца.

Пазней нам распавялі, што ў Беларусі высокая норма назапашвання: навучаныя дэвальвацыяй сем'і імкнуцца адкладаць як мінімум траціну і без таго невялікай зарплаты ў валюце.

Беларускую прадукцыю ў нас прынята лічыць апрыёры недарагой, натуральнай і якаснай. Але з апрабаванай у самой Беларусі мы змаглі б такое сказаць толькі пра каўбасу і алкаголь (яго прадаюць кругласутачна, у тым ліку на запраўках). Трыкатаж, тэкстыль, абутак, мэбля — даволі пасрэднага дызайну і панылых расфарбовак.

Кажуць, добрыя тавары ідуць на экспарт, паколькі мясцовым яны не па кішэні. Ці так гэта, мы не ведаем, але дзіўна, што ў краіне, якая столькі ўсяго вырабляе, так мала месцаў, дзе гэта можна ўбачыць.

Прыходзілася рабіць намаганне, каб прымусіць сябе зайсці ў краму ці кавярню — настолькі непрывабныя многія з іх звонку. А калі голад заставаў на трасе — зусім няма куды было звярнуць. Снежная пустыня, белае бязмоўе, адзін-два «піт-стопы» (кавяранька ці малюсенечкі матэльчык ля самай трасы) на 200 км — гэта норма. Каб пераночыць, трэба з'ехаць з аўтабана ў бок хаця б метраў на пяцьсот.

А яшчэ ў нас склалася ўражанне, што геданізмам тут як бы пагарджаюць, а на расіян, што ходзяць без справы, глядзяць часам са здзіўленнем: «Будні дзень, а яны не на працы». Хоць, магчыма, нам падалося, бо беларусы вельмі стрыманыя.

<…>

***

<…>

Беларусь падалася нам краінай, якая захрасла ў ліхалецці. Краінай, якая бяжыць неверагодна доўгую дыстанцыю, якой быццам бы і няма канца, але ў кожным кроку ёсць яго прадчуванне. Краіна, якая, здаецца, і сама сябе не вельмі разумее — яна пакінула ў нас больш пытанняў, чым адказаў.

А значыць, ёсць падстава вярнуцца і зноў іх сабе задаць.

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
«Бог даў нам не адседку, а перамогу» 3
«Ідэя ствараць беларускія «Голас» і «Х-фактар​​» — найлепшае, што было агучана ўладамі за апошнія гады» 8
Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы 12
Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» 73
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
253 40
Электробус / Адказаць
10.02.2019 / 23:09
Уражанні баваўнянае асобы з часова акупаванага ўкраінскага крыма вельмі важныя для нас.
297 28
Werden / Адказаць
10.02.2019 / 23:15
Ну, асабістыя ўражанні чалавека, які чакаў нечага іншага, плюс абсалютна некрытычная ватная ангажаванасць. Калі ўжо Гродна з барочнымі касцёламі і замкамі для яе "унылый городішко" - пра што можна казаць??
259 7
Валерык / Адказаць
10.02.2019 / 23:32
Што я хачу сказаць пра аповед . Кожны бачыць тое , што хоча ўбачыць. Ну а за гатель на вакзале Гомеля павінна быць сорамна кіраўніцтву БЧ.
Нечаканая памылка пры загрузцы каментароў
Паказаць усе каментары/ 48 /
Загружаецца...
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
На радзіме Якуба Коласа надпісы і па-кітайску, толькі не па-беларуску ФОТАФАКТ 10
На пажары ў сталіцы Бангладэш загінулі 70 чалавек

Венесуэла закрыла марскую і паветраную мяжу з Нідэрландамі, каб не прапусціць у краіну гуманітарную дапамогу 4
Экс-кіраўнік НАТА: Беларусі пагражае вайна і анексія 15
Завод, супраць якога пратэстуюць берасцейцы, выпусціць першую партыю акумулятараў у сакавіку 3

Парэшткі 600 чалавек знайшлі на месцы будоўлі ў цэнтры Брэста 1
Мінабароны Эстоніі: Мы рыхтуемся да вайны 16
Адміністрацыя Трампа абвясціла пра запуск кампаніі па дэкрыміналізацыі гомасэксуальнасці 4
У ЕС вырашылі павысіць цану шэнгена да 80 еўра. Ці закране гэта беларусаў? 10
Усяго патроху
У «Слуцк» перайшоў «19-гадовы» нігерыец, які ўжо ў 11 гадоў хадзіў з барадой ФОТА 4
Шніцаль «Карпыч», катлета «Загадка» і кекс «Зебра» — у школьных сталовых Мінска абновяць меню 3

У Беларусі ўпершыню з'явілася Pepsi Lime 1
Каб сустрэць нечаканых гасцей: рэцэпт ідэальных сырных мафінаў 7
Такога незвычайнага герба Беларусі вы яшчэ не бачылі ФОТА 17
Паглядзіце, як выглядае «булён з грэнкамі» ў слонімскіх школах ФОТА
дапоўнена
19
Ежу з «Макдональдса» цяпер можна замовіць дадому, але за 2 рублі 3
Калі хочацца чаго-небудзь забароненага: хатнія нагетсы РЭЦЭПТ 4
Спорт
Адкрыты ліст футбалісту Палякову: Дзяніс, не трэба ставіць Радзіме нагу на шыю 17
Беларус выйграў турэцкую велагонку

Беларускіх біятланістак знялі з дыстанцыі на Кубку свету з-за вялікага адставання 1
На матч БАТЭ — «Арсенал» у Барысаве прадалі ўжо 8000 квіткоў
Сёння — «Мінская лыжня» з удзелам топавых чыноўнікаў і сілавікоў 2
Трэнер Таццяна Тарасава: Я на месцы беларусаў запрасіла б рускіх дзяўчатак 26
15-гадовы футбаліст акадэміі «Мілана»: Хачу гуляць за зборную Беларусі, маё сэрца там 2
Гулец зборнай Украіны перайшоў у газпрамаўскі «Зеніт». Як такое стала магчымым? 11
Здарэнні
У Мінску ўнук скраў з карты дзядулі 7 тысяч рублёў 2
Мужчына займаўся ананізмам у электрычцы. За гэта яму пагражае да трох гадоў турмы
Два высокапастаўленыя следчыя СК па эканамічных справах звольненыя з пасадаў 2
Расіянін, што вызваліўся з турмы, спрабаваў у пошуках лепшага жыцця трапіць у Польшчу 1
Новыя падрабязнасці бойкі дзяўчат у Мінску: збівала футбольная фанатка, прысуджаная да 2 гадоў хіміі  4
Партфель з боепрыпасамі знайшлі камунальнікі пры сартаванні смецця ў Століне
За 150-гадовы дуб жыхар Случчыны заплаціць больш за 1285 рублёў 6
Карысная інфа
Сіноптыкі: У наступныя двое сутак пахаладае 1
Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер

У Брэсце ўчора было +12,5! Гэта рэкорд 1
У сераду — парывісты вецер і галалёдзіца 1
Уначы мінус, удзень — плюс: надвор'е на 19—21 лютага  1
Здароўе
Мінздароўя: Інфармацыю пра палавое жыццё школьніц медыкі не павінны перадаваць нікому 3
Грып і ВРІ ў Мінску пайшлі на спад
«Падлеткі могуць адмовіцца ад гінекалагічнага агляду». Як апраўдваюцца дактары пасля таго, як ім даручылі паведамляць міліцыі пра сэкс 7
«Пачакаю больш прыстойнага кандыдата». Псіхолаг расказвае пра самыя папулярныя прычыны абортаў 4
Мова
Усё пра беларускія прозвішчы 139
«Баранавіцкі» ці «баранаўскі»? «Гудзевіцкі» ці «гудзеўскі»? Мовазнавец Юры Пацюпа прапануе вярнуць традыцыйныя формы прыметнікаў
А як у вас гаварылі?
7

Čerykaŭ, а не Cherikov! 10
Навуковая падзея: даследчыца абараніла дысертацыю па вусным маўленні жыхароў Хоцімскага раёна 4
Ці кажаце вы сваім дзецям пяшчотныя словы — есьцікі, піткі, спаткі? 2

Доктар з Баранавіч стварыў унікальны руска-беларускі даведнік лекавых раслін 18
Аўто
Немцы склалі РЭЙТЫНГ самых надзейных сучасных аўтамабіляў 8
На гродзенскай трасе паставяць разумную сістэму, каб разлічваць сярэднюю хуткасць і правяраць, ці прышпілены кіроўца 6
Уладальнікам красовераў KIA ў Беларусі прапанавалі бясплатна абнавіць аўтамабіль 1
У Мінску адкрылі для руху першы ўчастак Паўднёвай магістралі КАРТА 1

Названыя самыя «аварыйныя» краіны Еўрасаюза 8
Эканоміка
Паліва зноў даражэе на 1 капейку 2
Даляр знізіўся на капейку
Беларускі экспарт у 2018 годзе вырас да $ 33,7 мільярда 4
Румас распавёў, які сярэдні заробак за студзень 2
Меркаванні
«Бог даў нам не адседку, а перамогу» 3
«Ідэя ствараць беларускія «Голас» і «Х-фактар​​» — найлепшае, што было агучана ўладамі за апошнія гады» 8
Віктар Марціновіч: Ён, Яна і таварыш следчы 12
Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці» 73
Гісторыя
Што не так з «Гісторыяй беларускай дзяржаўнасці»? Колькі заўваг гісторыка 24
Новае падарожжа Юрыя Жыгамонта — у вёску Лаша Гродзенскага раёна, дзе нарадзіўся бацька беларускай філалогіі ВІДЭА 2
Шэсць валют на адзін горад: чым разлічваліся мінчукі пад нямецкай акупацыяй 1918 года 1
Амерыканскі гангстар у Нясвіжы: карупцыя, падробка дакументаў і прастытуцыя 2
Любімыя колеры могуць сказаць пра яе многае: колер сцягна напалоханай німфы 1
Дарагія рэчы: вагі з дзедавай крамы
Валынь: зусім іншы край на мяжы з Беларуссю 3
Культура
У Pixar выйшаў кранальны мультфільм пра пітбуля і бяздомнае кацяня ВІДЭА 2
Стала вядома праграма Будслаўскага фэсту
Замак у Гальшанах цяпер не пазнаць ФОТЫ 12
Юрый Туронак пасмяротна, а таксама Наталля Радзіна былі ўзнагароджаныя медалём БНР 12
Да Дня роднай мовы ў Мінску пакажуць «Форэста Гампа» і «Хронікі Нарніі» па-беларуску 3
Міністр культуры: Рэальныя страты ад бягучай дзейнасці «Беларусьфільма» за год — 332 тысячы рублёў 3
«Ток» з Палінай Рэспублікай — пра закулісныя інтрыгі Х-фактара, музычны крызіс і сына ВІДЭА 6
Навука і тэхналогіі
Расія рыхтуецца пачаць здабычу карысных выкапняў на Месяцы 22
Хворай на рак пацыентцы выдалілі язык і аднавілі яго з рукі
асцярожна, жорсткія фота!
Нейрасетку навучылі ствараць твар неіснуючага чалавека за некалькі секунд. І ён выглядае рэалістычна 10
У Кітаі тэсціруюць «разумныя турмы» 3
Найбуйнейшы ў свеце самалёт — культавы Airbus A380 — здымаюць з вытворчасці  2
У расейскіх паліцэйскіх з'явяцца суперакуляры з функцыяй распазнання асоб 4

Гігабайты ў абмен на каханне: як атрымаць бясплатны інтэрнэт-трафік і бонусы 14 лютага 4
NASA афіцыйна прызнала страту культавага марсахода Opportunity 2
Каханне і сэкс
Грудзі брытанак выраслі на тры памеры за 11 гадоў 13
Як распісваюць маладых у самым прыгожым ЗАГСе Беларусі 2
Празрыста і сэксуальна: Кім Кардаш'ян у адкрытым камбінезоне пазіравала на канапе ФОТА 41
Пяшчотная, сэксуальная і грацыёзная: Пенелопа Крус у новым глянцавым фотасэце 2
У лідара гурта «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага знайшлося яшчэ адно пазашлюбнае дзіця 12
Футбаліст Дзмітрый Ігнаценка ў свае 30 гадоў выхоўвае шасцёра дзяцей 3
Лёгкая эратычнасць беларускамоўнай рэкламы 80-х 19
Свет
Экс-кіраўнік НАТА: Беларусі пагражае вайна і анексія 15
На пажары ў сталіцы Бангладэш загінулі 70 чалавек

Венесуэла закрыла марскую і паветраную мяжу з Нідэрландамі, каб не прапусціць у краіну гуманітарную дапамогу 4
Мінабароны Эстоніі: Мы рыхтуемся да вайны 16
Карупцыйны скандал у Літве: па падазрэнні ў хабарніцтве затрымалі 8 суддзяў 1

Пуцін прэзентаваў новы від зброі 18
Адміністрацыя Трампа абвясціла пра запуск кампаніі па дэкрыміналізацыі гомасэксуальнасці 4
Пуцін: Сатэліты ЗША падрохкваюць амерыканцам 10
Маці Скрыпаля запатрабавала прызнаць сына зніклым без вестак

Украіна абвясціла ў вышук галоўнага фігуранта справы аб крушэнні «Боінга» пад Данецкам 7
Афіша
Доўгачаканая сустрэча з Андрусём Горватам адбудзецца 27 лютага
У Брэсце пройдуць прэзентацыі «Справы» і «Нашай гісторыі»

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Празе — 26 студзеня
Прэзентацыя «Палескай Бібліі» Фёдара Клімчука — 23 студзеня 1
Расклад калядных канцэртаў у Верхнім горадзе: індзі, этна, джаз, поп…
Галоўнае
Лукашэнка анансаваў нараду з сілавым блокам краіны
Беларускамоўнае падарожжа: Лучай
«У калготках на экзамен не прыходзіць!» Як Сан Саныч выкладае па-беларуску кітайцам і туркменам 1
«Самае складанае — роўна выкласці першы шэраг»: як інжынер-электронік стаў печніком
Сёння БАТЭ гуляе з «Арсеналам» у Лондане. Тлумачым, чаму гэта галоўная спартыўная падзея лютага, а то і ўсёй зімы 2
Што вы ведаеце пра «Сэкс у вялікім горадзе»? ТЭСТ 2
На радзіме Якуба Коласа надпісы і па-кітайску, толькі не па-беларуску ФОТАФАКТ 10
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Чарапаху, якую лічылі вымерлай, знайшлі на Галапагоскіх астравах ФОТА 2
Жонка Уладзіміра Макея будзе весці праграму на АНТ 8
Новыя падрабязнасці бойкі дзяўчат у Мінску: збівала футбольная фанатка, прысуджаная да 2 гадоў хіміі  4
Бацькі зладзілі масавую бойку на хакейным матчы сваіх дзяцей у Оршы ВІДЭА 5
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Свiдраванне на ваду па ўсёй Беларусi. wwd.by
2-комн. квартира с ремонтом и большой кухней
Галега (Козлятник) 1кг
Антыкварныя кнігі на ангельскай мове
Мастацкая літаратура на ангельскай мове
Канапа
Спальня "Париж". Новая. Доставка по РБ.
Продаётся отличная двухкомнатная квартира с полным ремонтом
Мінск, вул.Ландара
Зимнее пальто для девочки Lenne Sonja
Фота / Відэа
У Pixar выйшаў кранальны мультфільм пра пітбуля і бяздомнае кацяня ВІДЭА 2
Замак у Гальшанах цяпер не пазнаць ФОТЫ 12
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Анекдот ад symbal.by
Анекдот. Свет стаў бяспечнейшым
Анекдот пра дэпрэсію
Самае чытанае
Замак у Гальшанах цяпер не пазнаць ФОТЫ 12
Экс-кіраўнік НАТА: Беларусі пагражае вайна і анексія 15
Жонка Уладзіміра Макея будзе весці праграму на АНТ 8
«Падлеткі могуць адмовіцца ад гінекалагічнага агляду». Як апраўдваюцца дактары пасля таго, як ім даручылі паведамляць міліцыі пра сэкс 7
Куды знік Уладзімір Макей? 10
Самае лайканае
«Румолаўцы» выкупілі мінскі паблік УКантакце: абсмейваюць забітую настаўніцу са Стоўбцаў, піяраць Пуціна і заклікаюць забіць Ціму Беларускіх 31
Замак у Гальшанах цяпер не пазнаць ФОТЫ 12
Экс-кіраўнік НАТА: Беларусі пагражае вайна і анексія 15
«Цана жыцця — 10 капеек». Інвалід памёр пасля бойкі з-за спрэчкі ў чарзе ў мінскім супермаркеце 21
Намеснік кіраўніка Акадэміі навук: Негатыўныя стэрэатыпы пра Сталіна яшчэ не выкараненыя. Каб аднавіць аб'ектыўны вобраз, трэба час 101
Гарачыя тэмы
Нападнік у Стоўбцах пачаў даваць паказанні 9
Рускамоўны надпіс над уваходам на Чыгуначны вакзал замянілі на беларускамоўны і англамоўны ФОТЫ 35
Музыкант Лабанок на машыне збіў абаронцу Курапатаў Урбановіча. ДАІ забрала правы 25
Як сілавікі атрымалі доступ да тэлеграма рэдактара Tut.by? Магчымыя варыянты 5
У Расіі група мужчын займалася сэксам са школьнікам. Беларускі прадпрымальнік заразіў хлопчыка ВІЧ 10
Пасля Сочы: расійскія тэлеграм-каналы распаўсюджваюць чуткі пра адстаўку Макея 20
У Ружанах перакуліўся лесавоз. Загінулі бабуля і 6-месячнае дзіця, што ішлі на вуліцы 3
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода прайшлі калонай па цэнтры Брэста, нягледзячы на затрыманні 13
«Хачу добра размаўляць па-беларуску». Новая чэмпіёнка свету па фрыстайле расказвае пра бацькоў, амбіцыі і ўкулеле 5
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
Алякасандр
21.02.2019 / 10:44
успех одной жить  всю жизнь сомнителен!…
Цетка Алена
21.02.2019 / 10:24
Усе у iх будзе нармальна , ня гледзячы на памер краiны , бо мазг…
Быхау
21.02.2019 / 10:10
Вряд ли можно ожидать сенсации.
Szcz
21.02.2019 / 10:08
На "копейке" отбиватся будут? Герои, мля. Страна у которой свое…
Алёхна
21.02.2019 / 10:05
На "дружбу", дакладней выдыганне перад усходнім "братам" змарнав…
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «НН»
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх