10.02.2019 / 21:20

Віктара Марціновіча паказалі ў «Контурах» на АНТ. А ён распавёў, у які момант пісьменнік сапраўды становіцца папулярным 3

Віктар Марціновіч на прэзентацыі сваёй кнігі «Ноч», фота Волі Афіцэравай

Пісьменніка паказалі ў праграме «Контуры» на АНТ. Сюжэт быў прысвечаны Мінскай міжнароднай кніжнай выставе, а Віктар Марціновіч быў адрэкамендаваны ў якасці гіда па гэтым кірмашы.

Ён распавёў пра важнасць і цікавасць да сучаснай беларускай літаратуры, Нобелеўскай прэміі, сказаў, што сённяшняе маладое пакаленне ніякае не страчанае і распавёў, па якіх крытэрах вызначаецца, калі да пісьменніка прыходзіць папулярнасць.

«І як?» — перапытаў журналіст Аляксандр Мацяс.

«Калі твае кнігі пачынаюць прадаваць у кнігарнях пры аэрапортах», — адказаў Віктар Марціновіч, дадаўшы, што неўзабаве адна з яго кніг будзе прадавацца ў Франкфурцкім аэрапорце.

Таксама ён пахваліў пастаноўку «Ураджай» Паўла Пражко, што ставіцца ў Купалаўскім.

У сюжэце паказалі і міністра інфармацыі Алеся Карлюкевіча, які сказаў, што бярэ з сабой у паездкі і папяровыя кнігі, і гаджэты. «Куды зараз без свежых навін і сацсетак», — рытарычна спытаў міністр.

4
Nokia / Адказаць
11.02.2019 / 12:19
Як не круці Марціновіч слабы як пісьменнік. 
0
Усяслаў / Адказаць
11.02.2019 / 13:05
Nokia, затое Ушынскі з Купрыным моцныя
0
Зьмiцер / Адказаць
14.02.2019 / 09:22
Спадару Усяславу. Ушынскі з Купрыным значна мацнейшыя, чым Купрыновіч. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру