У Лондане прайшла цырымонія ўручэння ўзнагарод Брытанскай кінаакадэміі (BAFTA). Найлепшым фільмам года была прызнаная карціна «Рома» Альфонса Куарона.

Карціна таксама атрымала ўзнагароды за найлепшую рэжысуру і аператарскую працу, а таксама як найлепшы фільм на замежнай мове. Раней «Рома» ўжо была ўдастоена «Залатога глобуса» і галоўнага прыза Венецыянскага фестывалю.

Лідарам па колькасці прэмій BAFTA стала стужка «Фаварытка» рэжысёра Ёргаса Ланцімаса, удастоеная сямі узнагарод, у тым ліку ў намінацыі «Найлепшы брытанскі фільм».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0