Брытанская паліцыя затрымала двух заўзятараў «Саўтгемптана», якія падчас матчу 26-га тура англійскай прэм'ер-лігі з «Кардыф Сіці» дэманстравалі здзеклівыя жэсты, звязаныя з гібеллю футбаліста супернікаў Эміліяна Салы.

Падчас гульні двое фанатаў «святых» расставілі рукі і адлюстравалі палёт самалёта, намякаючы на трагедыю, якая адбылася з гульцом.

У сваю чаргу, клуб пацвердзіў, што фанатаў чакае пакаранне.

«Сапраўды, двое фанатаў знаходзяцца цяпер у паліцыі. Мы супрацоўнічаем з праваахоўнікамі з мэтай выяўлення асоб, якія былі абвінавачаныя ў падобных паводзінах. Падобнае недапушчальна ў футболе. Мы забаронім доступ на стадыён усім фанатам, якія будуць паводзіць сябе такім чынам», — гаворыцца ў заяве на сайце клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0