flickr.com

flickr.com

Кампазіцыя This Is America ў выкананні Childish Gambino (сцэнічны псеўданім амерыканскага музыканта і акцёра Дональда Гловера) прызнана найлепшай песняй года на цырымоніі «Грэмі», паведамляе Бі-бі-сі.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла ў нядзелю ў спартыўна-забаўляльным комплексе Staples Center ў Лос-Анджэлесе.

Сам Гловер раней адмовіўся ад прапановы выступіць на цырымоніі і не прыйшоў на ўручэнне ўзнагароды. У выніку статуэтку ўручылі аўтарам песні — шведскаму кампазітару Людвігу Геренсену і хіп-хоп выканаўцу Джэфры Ламару Уільямсу (Young Thug).

This Is America таксама заваявала «Грэмі» у катэгорыі «Найлепшы запіс года», «Найлепшае музычнае відэа» і «Найлепшы рэп /снаг-выкананне».

Статуэтку ў намінацыі «Найлепшы новы артыст» атрымала брытанская спявачка косаўскага паходжання Дуа Ліпа.

Амерыканская кантры-выканаўца Кейсі Масгрэйус атрымала «Грэмі» за «Альбом года» - Golden Hour.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0