11.02.2019 / 09:23

У Беларусі з пачатку года два чалавекі захварэлі на адзёр

Два выпадкі адру зарэгістраваныя ў Беларусі ў гэтым годзе, за ўвесь мінулы год такіх выпадкаў было 254. Пра гэта распавяла ў эфіры тэлеканал «Беларусь 1» намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны доктар Беларусі Наталля Жукава.

Захворванні на адзёр фіксуюцца ў суседніх з Беларуссю краінах. Так, ва Украіне толькі ў мінулым студзені захварэлі больш за 15 тысяч чалавек, ёсць і смяротныя выпадкі. У цэлым у Еўропе захворванне на адзёр у мінулым годзе ў тры разы перавысіла паказчыкі за 2017 год і ў 15 разоў - за 2016-ы.

- Што тычыцца Рэспублікі Беларусь, дзякуючы высокаму ўзроўню вакцынацыі сярод насельніцтва мы не прагназуем якіх-небудзь падзей, звязаных з захворваннем на адзёр, - запэўніла намеснік міністра.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру