Пра гэта Андрэа Віктарын распавяла ў інтэрв'ю Tut.by. Адна з апошніх праблем — консульскае пытанне (каб пасольствы мелі магчымасць браць большую колькасць консулаў)
— Як толькі ў нас ёсць зялёнае святло, што абодва бакі ўзгаднілі тэкст і гатовыя падпісаць, завяршэнне працэдур зойме 2—3 месяцы з еўрапейскага боку. Не ведаю, колькі з беларускага. А затым яно ўступае ў сілу, — сказала Андрэа Віктарын.
— Адразу?
— Звычайна не.
— Я пытаюся таму, што паведамлялася пра будучае падаражэнне шэнгенскіх віз да 80 еўра. Ці паспеюць перамовы з Мінскам завяршыцца да гэтага?
— Думаю, так. Спадзяюся, так. І можаце быць упэўнены, з еўрапейскага боку робіцца ўсё, каб падпісаць пагадненне. Гэта ў нашых інтарэсах.