Парламенцкая дэлегацыя Беларусі на чале з кіраўніком Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам сёння пачынае афіцыйны візіт у Польшчу, які працягнецца да 14 лютага, піша sb.by

Падчас візіту запланаваны сустрэчы з Прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, прэм'ер-міністрам краіны Матэушам Маравецкім, маршаламі Сената і Сейма Станіславам Карчэўскім і Марэкам Кухцінскім, а таксама з кіраўніком МЗС Яцэкам Чапутовічам.

Падчас перамоў на высокім і вышэйшым узроўнях плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў галіне адукацыі, навукі, культуры і ў іншых галінах. Асаблівая ўвага палітыкі маюць намер надаць ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні беларуска-польскіх адносін. Акрамя таго, чакаецца заключэнне беларуска-польскага пагаднення аб сацыяльным забеспячэнні.

Парламенцкая дэлегацыя таксама наведае Польскую акадэмію навук і нанясе візіт у Беласток, дзе правядзе сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай нацменшасці і кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0