У панядзелак раніцай у школе №2 у Стоўбцах школьнік 2003 года нараджэння напаў на настаўніцу і вучняў. Настаўніца і адзін вучань загінулі, яшчэ двое вучняў шпіталізаваныя. Нападнік затрыманы.

Прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун удакладніла БелТА, што два пацярпелыя хлопцы ўжо праапераваныя. Зараз яны знаходзяцца ў Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Для кансультацый выехалі спецыялісты з вобласці.

«Распачата крымінальная справа па факце забойства двух чалавек», — праінфармавалі ў СК. На месца прыехаў кіраўнік СК Іван Наскевіч. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Дзесяцікласнік у Стоўбцах напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0