11.02.2019 / 17:33

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня 17

Раніцай 11 лютага вучань 10 «Б» класа школы №2 райцэнтра Стоўбцы (Мінская вобласць) Вадзім М. прыйшоў у школу з нажом і забіў дваіх чалавек.

Вадзім М. — звычайны хлопец са звычайнай сям’і.

Прыйшоў у школу хлопец загадзя, прыкладна а 7.40. А дзейнічаць пачаў прыкладна за 5 хвілін да ўрока.

«Паводле папярэдніх звестак, падазраваны ў нападзе вучань 10-га класа прыйшоў у школу каля 7.40. Ён паставіў партфель і выйшаў з кабінета. Потым вярнуўся і напаў на настаўніцу гісторыі, якая павінна была весці першы ўрок. За педагога паспрабавалі ўступіцца два аднакласнікі. Яны атрымалі раненні. Пасля гэтага падазраваны выбег з класа, і зайшоў у суседні кабінет, дзе напаў на вучня 11-га класа. 17-гадовы школьнік у выніку нападу загінуў», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Кажуць, Вадзім М. цэліў сваім ахвярам у горла. Падлеткі сталі разбягацца, пачалася паніка, некаторыя пападалі на падлогу. Двух чалавек Вадзім параніў у ключыцу, яшчэ дваім трапіў у шыю. Потым збег: выскачыў праз акно з першага паверха.

Адзін з параненых, вучань 11-га класа Аляксандр Р., памёр.

Затрымалі Вадзіма прыкладна праз дзве гадзіны, пасля таго як міліцыя ачапіла і прачасала райцэнтр. Кажуць, хлопец хаваўся ў адным з пад'ездаў.

На пытанне пра прычыны здарэння пакуль што ніхто не можа адказаць. Вадзіма характарызуюць як звычайнага хлопца, са звычайнай сям’і.

Марына Пархімовіч выкладала гісторыю і геаграфію, ёй было 53 гады. Яна памерла.

На месца здарэння прыехаў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Дзесяцікласнік напаў з нажом на настаўніцу і аднакласнікаў, двое загінулі

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Што было на старонцы Укантакце ў хлопца, які забіў настаўніцу

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан

«Наогул не ўмеў злавацца». Што вядома пра нападніка і яго затрыманне

«Ну што яму нарабілася? Гэтыя бедныя дзеткі самі ўсё стараюцца». Родная нападніка са Стоўбцаў расказала пра ягоную сям'ю

УШ

7
СвободныйЯ / Адказаць
11.02.2019 / 11:59
Но где главный следователь???
28
Dr. Leper / Адказаць
11.02.2019 / 12:22
СвободныйЯ,

На месца здарэння прыехаў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч.  

10
Ян Севярын Бакей / Адказаць
11.02.2019 / 13:44
расейскія СМІ ўсё лажаюць Амэрыку, што  ў "іх там" вар'яты з агнястрэльнай зброяй ходзяць па школах і ахвяры дзесяткамі... Як бачым, адсутнасьць агнястрэльнай зброі ў легальным доступе ні ад чаго не гарантуе, калі ў кагосьці "едет крыша". Проста страшна. Не магу нават ўявіць, як цяпер бацькам  жыць, і забітага. і забойцы...

Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру