Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані і народ гэтай краіны з 40-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране, піша БелТА.

«Упэўнены, што развіццё дынамічнага і плённага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран будзе і ў далейшым спрыяць дабрабыту грамадзян дзвюх дзяржаў, а істотны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах будзе паспяхова рэалізаваны», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя і цвёрдай палітычнай волі прэзідэнту Ірана, а таксама міру і працвітання дружалюбнаму іранскаму народу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0