11.02.2019 / 12:15

У Брэсце пройдуць прэзентацыі «Справы» і «Нашай гісторыі»

Свежы нумар беларуска-ўкраінскага літаратурна-гістарычнага альманаха «Справа» сёння прэзентуюць у Брэсце. Адначасова ўдзельнікі сустрэч азнаёмяцца з апошнім нумарам ілюстраванага часопіса «Наша гісторыя».

Прыходзьце ў гарадскую бібліятэку (бульвар Шаўчэнкі, 3) а 16-й або ў гарадскую дзіцячую бібліятэку (вул. Набярэжная імя Скарыны, 32) а 19-й гадзіне.

nn.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру