Расія размясціла крылатыя ракеты 9M729 ў месцах, пра якія раней не паведамлялася. Нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung са спасылкай на заходнія разведвальныя крыніцы напісала, што ракетныя дывізіёны знаходзяцца ў Паўночнай Асеціі, каля Маздока, і ля горада Шуя ў Падмаскоўі.

Раней было вядома, што ўстаноўкі крылатых ракет знаходзяцца на выпрабавальным палігоне Капусцін Яр на поўдні Расіі і ля горада Камышлоў, на ўсход ад Екацярынбурга, адзначаецца ў публікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0