11.02.2019 / 13:18

Маладая дырэктарка турфірмы з Гродна прайграла на стаўках 45 тысяч рублёў кліентаў: ёй далі пяць гадоў калоніі 1

Сёння ў Гродне суд вынес вырак у дачыненні экс-дырэктаркі турфірмы, што прайграла грошы кліентаў на стаўках, паведамляе БелТА.

Яна прызнана вінаватай у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт.380 КК (падробка дакументаў), арт.209 КК (махлярства), арт.211 КК (прысваенне або растрата), арт.216 КК (прычыненне маёмаснай шкоды). У выніку яна пакарана пяццю гадамі пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго, яна на пяць гадоў пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем таварна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі.

Раней жанчына як заснавальнік аднаго з ТАА аказвала турыстычныя паслугі. У нейкі момант яна вырашыла выкарыстоўваць грошы кліентаў у асабістых мэтах. Сума шкоды склала каля 45 тыс. рублёў. Кожны з 15 пацярпелых згубіў ад 600 да 8 тыс. рублёў.

Як паведамлялася, экс-дырэктар выкарыстала чужыя грошы для ставак - уся сума была прайграна.

1
Мікола / Адказаць
11.02.2019 / 14:15
падаткі -- ў казну, расходны матэрыял -- у турму

дзяржава ў прыбытку
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру