Кур'ёзны эпізод адбыўся ў матчы 23-га тура Серыі А паміж «Сасуола» і «Ювентусам».

Форвард Крышціяну Раналду накаўтаваў мячом свайго аднаклубніка Самі Хедзіру.

Партугалец раззлаваўся, што мяч трапіў яму ў руку ў штрафной суперніка і з усёй сілы ўдарыў па ім.

Мяч заляцеў проста ў галаву Хедзіры, які паваліўся на газон. На шчасце, усё абышлося без страсення.

«Ювентус» без супраціву адолеў «Сасуола» з лікам 3:0, Крышціяну адзначыўся голам і асістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0