11.02.2019 / 13:55

ДАІ Мінска заклікала аўтамабілістаў і пешаходаў быць максімальна ўважлівымі з-за снегападу

фота Сяргея Гудзіліна

Звязана гэта з пагаршэннем умоў надвор’я.

Вышыня снежнага покрыва на працягу бліжэйшых сутак павялічыцца да 5-6 сантыметраў. У сувязі з гэтым на дарогах сталіцы будзе задзейнічана спецтэхніка, паведамляе ДАІ Мінска.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да кіроўцаў з просьбай не парушаць правілы прыпынку і стаянкі, не перашкаджаць уборцы і апрацоўцы вулічна-дарожнай сеткі. Іх заклікаюць выконваць хуткасны рэжым, павялічыць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Перад паездкай неабходна праверыць спраўнасць шклоачышчальніка, знешніх светлавых прыбораў і старанна ачысціць аўтамабіль ад снегу.

Рэкамендавана не дапускаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў. «Калі ваша машына не абсталяваная АБС, то колы могуць блакавацца і аўто занясе. Па магчымасці устрымайцеся ад выкарыстання асабістага аўтатранспарту на перыяд дрэннага надвор'я».

Пешаходам рэкамендуецца выконваць Правілы дарожнага руху і быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі вуліцы.

Экіпажы ДПС арыентаваны на аказанне дапамогі ўсім удзельнікам дарожнага руху, якія трапілі ў складаную сітуацыю на даро

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру