11.02.2019 / 14:39

«Я — Бандэра!» Украінскія паліцэйскія запусцілі флэшмоб  11

Супрацоўнікі ўкраінскай паліцыі запусцілі ў фэйсбуку флэшмоб «Я — Бандэра» ў якасці прабачэнні за словы свайго калегі, які 9 лютага пры затрыманні нацыяналістаў каля Падольскага раённага ўпраўлення паліцыі Кіева сказаў аднаму з іх: «Ляжаць, Бандэра!».

«Я — Бандэра. Я — афіцэр паліцыі! Я служу ўкраінскаму народу! Я не падтрымліваю заклікі: «Ляжаць, Бандэра!». Я не падтрымліваю захопу любых будынкаў. Я абараняю і буду абараняць сваю краіну і свой народ!» — напісаў першы намеснік начальніка Дэпартамента патрульнай паліцыі Аляксей Білашыцкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Да флэшмобу далучыўся таксама кіраўнік Дэпартамента патрульнай паліцыі Яўген Жукаў, начальнік Упраўлення патрульнай паліцыі ў Крапіўніцкім Антон Цюцюра і іншыя. Таксама кіраўнік Нацпаліцыі Сяргей Князеў напісаў у фэйсбуку словы прабачэнні за дзеянні паліцэйскага: «Я прашу прабачэння. Я таксама бандэравец. Слава Украіне!».

Акрамя таго, намеснік старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны Аляксандр Фацэвіч і дарадца кіраўніка МУС Шкірак папрасілі прабачэння са словамі «Я таксама бандэравец».

52
Палівач / Адказаць
11.02.2019 / 15:25
Не здзіўлюся, калі наступны флэшмоб будзе "Я - Гітлер". Чаму дзівіцца, Дзікае Поле. Але Хатынь мы яшчэ помнім.
5
меркаванне / Адказаць
11.02.2019 / 17:40
Палівач, якія ў цябе претэнзіі да Бандэры? Не будзеш жа ты тут паўтараць гэбісцкае трызненне?
21
Палівач / Адказаць
11.02.2019 / 18:29
У мяне не проста прэтэнзіі, я ненавіджу бандэру - ідэолага украінскага нацызму і розных шухевічаў-мельнікаў таксама.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру