Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў артыкул памочніка кіраўніка дзяржавы і аднаго з ідэолагаў Крамля Уладзіслава Суркова пра пуцінізм як ідэалогію будучыні, піша Інтэрфакс.
«Гэта яго пункт гледжання. У яго ёсць прыхільнікі, ён можа выклікаць спрэчкі, але ён цікавы. Не думаю, што прэзідэнт з ім ужо азнаёміўся, але ён будзе дакладзены яму ў агульным дайджэсце СМІ», — сказаў прадстаўнік Крамля.