16 лютага (субота) запрашаем на трамвайную вандроўку, прысвечаную Дню святога Валянціна, з «трамвайным» гідам і выдатным знаўцам гісторыі Мінска Іванам Сацукевічам. Падчас трамвайнай вандроўкі вас чакае таксама рамантычны канцэрт музыкі, мастака, тэлевядоўца, заснавальніка гуртоў Recha ды Harotnica Андруся Такінданга.

Маршрут: РК «Трактарны завод» — ДС «Мяснікова» — ДС «Зялёны луг» — ДС «Возера» — прып. «Праспект Незалежнасці».

Працягласць трамвайнай вандроўкі каля 3 гадзінаў.

Падчас трамвайнай экскурсіі пазнаёмімся з рамантычнымі легендамі і падзеямі з гісторыі Мінска, а таксама даведаемся безліч цікавага пра гісторыю Мінска, ягоных вуліцаў і прадмесцяў, помнікаў і раёнаў. Не абмінем увагай і сам трамвай: калі і кім быў вынайдзены; у якім беларускім горадзе з’явіўся першым, дзе сёння трамвай можна сустрэць у Беларусі, калі трамвайны рух з’явіўся ў Мінску, чаму яго пачалі будаваць і кінулі на 16 гадоў, якія вагоны бегалі па вуліцах горада. Чаму да вайны ў Мінску трамвайных ліній было ў 2 разы болей, чым зараз, дзе трамвай хадзіў па Мінску.

Пачуем шмат цікавага пра гісторыю мінскіх прадмесцяў Старажоўка і Пярэспа, Камароўка і Залатая горка, Ляхаўка ды Кашары, Зялёны Луг і Трактаразаводскі пасёлак, даведаемся, як і чаму атрымаў сваю назву адзін з найвялікшых раёнаў Мінска ХХ ст. Сяльгаспасёлак, што адбывалася ў гады апошняй вайны на тэрыторыі Пушкінскіх казармаў і шмат іншага.

А рамантычны настрой у трамвайчыку сваім канцэртам створыць непаўторны Андрусь Такінданг.

Рэгістрацыя на вандроўку праз гугл-форму.

Кошт трамвайнай вандроўкі з музычнай часткай — 25 руб., заўсёднікам і групам пры папярэдняй аплаце — 22 руб., а парам закаханых пры папярэдняй аплаце — 40 руб. на дваіх.

Уся дадатковая інфамрацыя праз кантакты: 8-025-5458430 (viber), 8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-mail: [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0