У чацвертым конкурсе «Кніга году Бі‑Бі‑Сі‑ 2008» перамог раман «Малако з крывёю» малавядомага аўтара Люко Дашвар (псеўданім Ірыны Чарновой).

Прэмію ў памеры 11 тыс. грыўняў (1 400 даляраў ЗША) падчас цырымоніі ў Кіеве 19 снежня пераможцы ўручыў Пасол Вялікабрытаніі ва Украіне Лі Тэрнэр.

«Малако з крывёю» Л. Дашвара — гэта другая кніга журналісткі і сцэнарысткі І. Чарнавой, якая піша пад такім псеўданімам.

Раман распавядае пра каханне паміж мужам і жонкаю. Гісторыя разгортваецца ад нашых дзён да вайсковага часу і назад, ды поўная драматычных калізій, шчасця, гора і неверагоднага кахання.

Паводле gazeta.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0