11.02.2019 / 14:50

У «Каменным Логу» затрымалі расіяніна з 63 кілаграмамі гашышу 2

На беларуска-літоўскай мяжы затрыманы расіянін, які спрабаваў завезці з-за мяжы 63 кг гашышу. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Спроба паспяхова спынена аператыўнікамі Гродзенскай рэгіянальнай мытні ва ўзаемадзеянні з памежнікамі. 48-гадовы грамадзянін Расіі на аўтамабілі «Кіа» заязджаў з Літвы праз пункт пропуску «Каменны Лог».

«Пасля прапановы мытнікаў прайсці на агляд транспартнага сродку з дапамогай інспекцыйна-надгляднага комплексу, кіроўца зрабіў спробу пакінуць пункт пропуску. Яго затрымаў пагранічны нарад», — распавялі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытне. Неўзабаве высветлілася прычына такіх паводзінаў: пад сядзеннямі аўтамабіля быў абсталяваны тайнік.

Пры наступным даглядзе аўтамабіля мытнікі вынялі з яго 67 брыкетаў з рэчывам цёмна-карычневага колеру. У адным з брыкетаў спрэсаванае смалістае рэчыва было гашышам. Астатнія брыкеты ў цяперашні час знаходзяцца на экспертызе.

Мужчына затрыманы. Гродзенская рэгіянальная мытня завяла крымінальную справу.

3
вася чэсных / Адказаць
11.02.2019 / 15:09
Отличная новость!
5
Максим Дизайнер / Адказаць
11.02.2019 / 18:42
Легалайз!Тоже мне нашли накркотик!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру