11.02.2019 / 15:18

Сваякі хлопца, якога парэзаў аднакласнік у Стоўбцах, распавялі пра яго стан 4

Раніцай 11 лютага 15-гадовы Вадзім М. кінуўся на настаўніцу гісторыі з нажом. За жанчыну заступіліся двое аднакласнікаў нападніка. Вадзім параніў нажом і іх, цяпер хлопцы ў рэанімацыі.

«Наша Ніва» звязалася са сваякамі аднаго з пацярпелых вучняў.

«Нашаму хлопцу той нападнік шыю парэзаў. Аперацыю рабілі тут, у Стоўбцах, але пасля прыехалі з Мінска сасудзістыя хірургі, праверылі, ці ўсё нармальна. Прыйшлі да высновы, што артэрыі не пашкодзілі, усё больш-менш нармальна.

Пасля аперацыі хлопца перавялі ў рэанімацыю. Яго стан — стабільна цяжкі.

Вось нядаўна, ён прыйшоў у прытомнасць. Але пакуль нікога да яго не пускаюць, — распавялі сваякі. —

Што з другім хлопцам дакладна невядома. Але яму таксама рабілі аперацыю, ён таксама ў рэанімацыі. Кажуць, у другога хлопца стан цяжэйшы, здаецца, нож лёгкае закрануў і таксама параненая шыя. Але гэта па чутках, дакладнай інфармацыі ў нас няма».

Следчы камітэт раней паведамляў, што стан хлопцаў стабільны і іх жыццю нічога не пагражае.

nn.by

9
Бел / Адказаць
11.02.2019 / 16:00
Ён забіў 11-класніка - сапраўднага патрыёта Беларусі: https://nn.by/?c=ar&i=225139
12
Ladzimir / Адказаць
11.02.2019 / 16:19
Які б ен ні быў добрым, паслухмяным- але злачынства наяву.
На маю думку ен заслугоўвае пажыццевага зняволення, гэта самае малае. Ніякіх аргументаў у яго абарону не прымаюцца. Забіў ні ў чым не павінных людзей.
Калі прызнаюць псіхічна хворым- так сама пажыццевае заключэнне ў псіхшпіталь. Ніякіх датэрміновых выпісак, нібы звязаных з  паляпшэнням   стану яго  здароўя- дэбілізм не вылечваецца! І ніякіх аргументаў у яго абарону не павінна прымацца.
7
Казік / Адказаць
11.02.2019 / 23:59
Ladzimir, у вас іллюзія кантролю. Вы гэтага хлопца хоць расстраляйце, але гэта ніяк не гарантуе таго, што заўтра ў іншага спакойнага хлопца не сарве дах і ён кінецца на людзей побач. Перастаньце думаць катэгорыямі “віна-пакаранне”, гэта ніяк не дапаможа прадухіліць наступныя трагедыі. Варта шукаць непасрэдныя прычыны: сям’я гэта, школа, ці незаўважаная псіхічная хвароба, гвалт, ці яшчэ штосьці. Зразумеем прычыну - дапаможам сабе і іншым.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру