Дональд Туск злева, Качыньскі - справа. Фота AFP
і патрабуе 50 тыс. даляраў кампенсацыі.
У Польшчы атрымаў развіццё канфлікт паміж першымі асобамі дзяржавы. Прэзідэнт Лех Качыньскі хоча судзіцца з прэм’ерам Дональдам Тускам з прычыны кастрычніцкага інцыдэнту з самалётамі.
Нагадаем, што Туск не пускаў кіраўніка дзяржавы на эўрасаміт у Брусэль. Пераконваючы, што замежная палітыка — гэта клопат Кабінета міністраў, прэм’ер не прадаставіў самалёт Качыньскаму.
Польскі прэзідэнт мусіў наймаць прыватны чартэр.
Зараз Лех Качыньскі патрабуе кампенсацыі — 150 тыс. злотых (50 тыс. даляраў).
Эксперты кажуць, што Качыньскі і Туск ужо пачалі барацьбу за прэзідэнцкі фатэль — выбары запланаваныя на 2010 год.