kremlin.ru

У Крамлі праанансавалі дзве сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, якія пройдуць на гэтым тыдні — 13 і 15 лютага. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка Расіі.

«13 лютага ў Сочы Уладзімір Пуцін сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам, які будзе знаходзіцца ў Расіі з рабочым візітам», — праінфармавалі ў прэс-службе. Падчас перамоваў будуць абмеркаваны ключавыя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы.

«З улікам канструктыўнага развіцця расійска-беларускага ўзаемадзеяння ў культурна-гуманітарнай сферы 15 лютага пройдзе сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Беларусі з міністрамі дзвюх краін, якія курыруюць адукацыю, культуру і спорт. Будуць абмеркаваны канкрэтныя прапановы па далейшым паглыбленні супрацоўніцтва ў гэтых важных галінах», — дадалі у Крамлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0