У Адэсе некалькі сотняў чалавек сабраліся ў цэнтры горада каля помніка Дзюку для ўдзелу ў праплачаным мітынгу ў падтрымку неіснуючага кандыдата ў прэзідэнты Украіны. Пра гэта паведамляюць мясцовыя выданні Думская і 048.ua.

Як пішуць выданні, гэта быў розыгрыш мясцовых пранкераў, якія размясцілі ў інтэрнэце аб'яву аб тым, што каля помніка Дзюку адбудзецца мірная акцыя ў падтрымку кандыдата Сяргея Філатава (імя палітыка выдуманае).

 

 

 

Удзельнікам абяцалі заплаціць па 1000 грыўняў (каля 80 рублёў) і прэмію за залучаных людзей.

Калі людзі сабраліся, ім паведамілі па «Вайберу», што Філатаў памёр, зваліўшыся ў каналізацыйны люк.

 

Фота: Думская.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0