11.02.2019 / 17:56

У Латвіі на 20 еўра аштрафавалі мужчыну. Ён размахваў сцягам СССР 11

Суд Рыжскага раёна ў Юрмале аштрафаваў на 20 еўра мужчыну, які на дзяржаўнае свята Латвіі 18 лістапада размахваў сцягам з сярпом і молатам, паведамляе Delfi.

Дом мужчыны знаходзіўся побач са сцэнай, на якой праходзілі святочныя мерапрыемствы ў гонар абвяшчэння незалежнасці Латвіі.

У момант здзяйснення правапарушэння мужчына быў п'яным.

Калі паліцыя пазваніла яму ў дзверы, ён спачатку не адчыніў, а пры паўторным візіце ў грубай форме патлумачыў, што яму ўсё роўна, што думаюць пра яго дзеянні іншыя і калі захоча размахваць сцягам СССР, то будзе размахваць.

На тэрыторыі Латвіі забароненая сімволіка СССР і нацысцкай Германіі.

2
LitvinM / Адказаць
11.02.2019 / 18:25
Ну і слушна. Дасталі ўжо гэтыя ідыеты здохлай імперыі
3
Усяслаў / Адказаць
11.02.2019 / 18:59
Правільна, гэта хоць малая, але кампенсацыя Латвіі за страчаныя магчымасці за час савецкай акупацыі
18
вася чэсных / Адказаць
11.02.2019 / 20:23
10 октября 1939 по Литовско-Советскому договору о взаимопомощи Литовской Республике были переданы Вильнюс(Вильно) и вся Виленская область отвоеванные советскими войсками у польских оккупантов. Напомню, в 1919, после объявления Литовской республики(1918), польские войска под командованием генерала Желиговского оккупировали Вильно и Виленскую область. Освобождение и передача этих земель Литве прошла под кумачевым флагом СССР. Но вспоминать об этом в современной Литве - не принято.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру