11.02.2019 / 18:52

У Магілёве хлопец скраў BMW X5, каб пакатаць дзяўчат. Аўтамабіль згарэў

У Магілёве супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 20-гадовага хлопца, які падазраецца ў выкраданні BMW X5, паведамляе УУС.

Аўтамабіль мясцовага жыхара скралі 9 лютага каля 18.00 ад дома па вуліцы Жамчужнай. Раніцай наступнага дня яго знайшлі згарэлым каля АЗС.

Высветлілася, што напярэдадні 20-гадовы падазраваны піў разам з прыяцелем. У яго ён і выкраў ключы ад BMW X5, а затым запрасіў знаёмых дзяўчат пакатацца па начным горадзе. У нядзелю, 10 лютага, каля 6.15 паблізу аўтазаправачнай станцыі легкавік загарэўся. Аўтамашына была цалкам знішчаная агнём.

У момант пажару злодзей з месца здарэння ўцёк, аднак яго аператыўна затрымалі праваахоўнікі. Цяпер мужчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру