Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што лічыць сябе самым працавітым прэзідэнтам.
«Ні адзін прэзідэнт не працаваў больш старанна, чым я», — заявіў ён у Twitter.
Пры гэтым Трамп падкрэсліў, што яму даводзіцца наводзіць чысціню ў тым бардаку, які ён атрымаў у спадчыну ад папярэдніх прэзідэнтаў.
Раней партал Axios апублікаваў графік працы Дональда Трампа. Паводле выдання, 60% працоўнага часу Трамп марнуе на чытанне газет, Twitter і прагляд тэлеперадач.