11.02.2019 / 20:02

У Беларусі афіцыйна адмянілі ліміты на электрычнасць па аб'ёме спажывання

У Беларусі адмяняецца дыферэнцыяваная плата за тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама электрычную энергію ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання.

Гэта значыць, што незалежна ад таго, колькі электраэнергіі чалавек будзе спажываць, з 1 студзеня плаціць ён будзе па адным тарыфе. Для кватэр з газавымі плітамі ў гэтым годзе дзейнічае тарыф з субсідыяй, ён складае 0,1746 рубля за кВт•г, а для кватэр з электраплітамі — 0,1484 рубля за кВт•г.

Адмова ад дыферэнцыяцыі тарыфаў тлумачыцца тым, што ў Беларусі субсідаваныя тарыфы практычна дасягнулі ўзроўню эканамічна абгрунтаваных тарыфаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру