11.02.2019 / 21:28

Двое магілёўцаў вымагалі ў трэцяга грошы за маўчанне

Магілёўскі міжраённы аддзел СК распачаў у дачыненні да двух магілёўцаў крымінальную справу па другой частцы артыкула 208, «Вымагальніцтва, здзейсненае групай асобаў».

Следства выявіла, што ў лістападзе 2018 года 33-гадовы мясцовы жыхар, які працаваў на прыватным прадпрыемстве, паставіў свой подпіс на афіцыйным дакуменце ад імя 40-гадовага калегі.

Апошні ўчынку не ацаніў і разам з 36-гадовым знаёмым паставіў калегу перад выбарам: або той перадае вымагальнікам 1000 даляраў ЗША, або пра падроблены подпіс усе даведаюцца.

Цяпер абвінавачаныя ў вымагальніцтве магілёўцы знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе, іх маёмасць арыштавалі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру