11.02.2019 / 22:39

Ад папяровых дзённікаў у Мінску адмовіліся 13 школ

Ад папяровага варыянта дзённікаў да электроннага ў Мінску перайшлі 13 школ, паведаміла ў эфіры СТБ начальнік аддзела дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільюшчэня.

Электронны журнал і электронны дзённік увялі ў 137 з 242 сталічных устаноў агульнай і сярэдняй адукацыі.

«Сэрвіс атрымлівае вялікую колькасць станоўчых водгукаў як з боку бацькоў, так і з боку навучэнцаў. Мы бачым, што сёння свет не стаіць на месцы, для нашых школьнікаў зручней узяць тэлефон і ў арганайзер занатаваць. Таксама і бацькі вельмі мабільныя. Выкарыстанне сэрвісу дазваляе быць у курсе ўсіх падзей, якія адбываюцца ва установе адукацыі, якія мерапрыемствы запланаваны, якая паспяховасць у дзіцяці, ці своечасова яно прыйшло, як выканала кантрольную», — адзначыла яна.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру