12.02.2019 / 08:42

Кангрэсмены ў ЗША дамовіліся пра мяжу. Гэта дапаможа пазбегнуць новага «шатдаўна» 1

Дэмакраты і рэспубліканцы ў кангрэсе дасягнулі папярэдніх дамоўленасцей па пытанні аховы паўднёвых межаў ЗША. Гэта павінна дапамагчы пазбегнуць чарговага прыпынення працы ўрадавых устаноў 15 лютага, калі скончыцца адпушчаны на перамовы тэрмін.

Як паведаміў журналістам сенатар ад рэспубліканцаў Рычард Шэлбі, кангрэсменам удалося дасягнуць дамоўленасцей на закрытай сустрэчы, якая працягвалася да позняга вечара. Паводле яго слоў, дэталі пагаднення стануць вядомыя пазней.

Пакуль незразумела, ці падтрымае гэтае пагадненне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які ў аўторак выступае перад сваімі прыхільнікамі ў Тэхасе. «Мы ў любым выпадку будуем сцяну», - заявіў ён.

Удзельнікі перамоваў спадзяваліся заключыць пагадненне да панядзелка, каб даць кангрэсу час для прыняць закон аб бюджэце да пятніцы, аднак перамовы зайшлі ў тупік.

0
Туш / Адказаць
12.02.2019 / 14:24
Ну, амерыканцам даoўно пара нешта рабіць з сеткай рабіцай на мексіканскай мяжы. Іншая справа, што дэмакраты ня хочуць, бо кожны бедны эмігрант якому можна паабяцаць Абамакэр- гэта іх выбаршчык. Таму, чым больш дзіравая мяжа, тым лепш для дэмакратаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру