Ілюстрацыйнае фота
Паведамленне аб няшчасным выпадку каля вёскі Сямігосцічы, што ў Столінскім раёне, паступіла ў дзяжурную частку 11 лютага ў 14.58, паведамляе МНС.
На борце аэраглісера турыстычнай базы знаходзіліся 11 чалавек, пасля яго перакульвання 8 апынуліся на лёдзе, трое — у вадзе. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС відавочцы выратавалі мужчыну 1980 года нараджэння, які з агульным пераахаладжэннем арганізма шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя.
З вады дасталі цела патанулага мужчыны 1972 года нараджэння. Цела яшчэ аднаго патанулага — 1979 года нараджэння — пакуль не знойдзена.