Па версіі нарвежскага боку, прычынай канфлікту сталі паводзіны польскага консула Славаміра Кавальскага.

Славамір Кавальскі быў вядомы сваімі канфліктамі з нарвежскай паліцыяй і органамі апекі, у якіх спрабаваў абараніць сям'і імігрантаў з Польшчы. Осла сцвярджае, што ён нават пагражаў нарвежскім чыноўнікам

Як патлумачылі ў МЗС, на консула неаднаразова паступалі скаргі. Дыпламата абвінавачвалі ў пагрозах і прымяненні гвалту ў дачыненні да нарвежскіх дзяржслужачых і ў стварэнні перашкод іх працы. Кавальскі неаднаразова адмаўляўся выконваць патрабаванні паліцыі.

У адпаведнасці з нормамі дыпламатычнага права МЗС Нарвегіі запатрабаваў ад польскіх уладаў адклікаць Кавальскага. Як удакладняе Gazeta Wyborcza, гэта адбылося 16 студзеня. Пасля таго як МЗС Польшчы не адклікаў свайго консула, МЗС Нарвегіі ў панядзелак, 11 лютага, паведаміў, што Кавальскі прызнаны персонай нон грата.

Неўзабаве пасля гэтага стала вядома, што Варшава прыняла рашэнне аб высылцы нарвежскага консула з краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0